Эдвард Стахура

ЛУЧОК НАД ЫПСЫЛЁНАМ (фрагмэнт)

(...)
а лёля і брывом
а лёля і вухом
не павяла —
па радочку па страфе
па трахеі па крысе
паэму-строй адмотваць
пачала:

ты сьвінскі лыч, ты сьвінскі хвост, ты сьвінская ножка, ты кормная матрошка, ты трыбух, ты сальцысон, ты кішка, ты калдун, ты глытаўка, ты таўстун, ты жарун, ты пузач, ты камбікорм, ты прывес за суткі, ты жлоб, ты блін, ты гліст, ты зараза, ты паўзун, ты гад, ты асьпід, ты паразіт, ты мікроб, ты труцень, ты паморак, ты сьверб, ты матыліца, ты замста, ты буфон, ты фармазон, ты хамэлеон, ты ні ў пяць ні ў дзевяць, ты гіцаль, ты стукач, ты пахан, ты палімір, ты нафтан, ты накакаў у каптан, ты даўбешка, ты калодка, ты абух, ты каб ты спух, ты казёл, ты казапас, ты канякрад, ты гіт-парад, ты касіў ясь канюшыну, ты ногі ўшыркі раскіну, ты ўсё могуць каралі, ты белыя розы белыя розы, ты галотнік, ты галашчап, ты галцапнік, ты пяць лыжак заціркі, ты глумак, ты глей, ты сапрапель, ты донная марэна, ты абрыдлая морда, ты шклоўскі вусень, ты курашчуп, ты маслабой, ты асьліны сырадой, ты апсюган (...)

Пераклала з польскай мовы
Хрысьціна ГРАМАТОВІЧ


English resume   |   prezentacja w jez. polskim   |   беларускі зьмест   |   лучнасьць з рэдакцыяй