
Enter English resume of the issue
Wejscie do prezentacji numeru w jezyku polskim
Рафал Ваячак Я ГАВАРУ З ТАБОЮ ЦІХА Я гавару з табою ціха быццам сьвецячыІ заквітаюць зоркі на лугох мае крыві Стаіць мне у вачох зараначка твае крыві Я гавару так ціха аж мой цень бялее Я — выспа схаладалая для твайго цела Якое падае у ноч гарачай кропляй Я гавару з табою ціха як праз сон Твой пот гарыць на маёй скуры Я гавару з табою ціха быццам птушка на досьвітку ўпускае сонца ў твае вочы Я гавару з табою ціха так як сьляза цячэ маршчынай Я гавару з табою ціха як ты са мною
Пераклала з польскай мовы |