
Enter English resume of the issue
Wejscie do prezentacji numeru w jezyku polskim
Анджэй Бурса ЛЮІЗА (Краявід ІІ) Жывой крывёй брыняюць дрэвы і смыляцьЗялёная зязюля у ракітніку Сьцябло пячэ у роце горкай сольлю Калі змаўкае горла вечару Штылеты забіваюць рэчку пакрыёма Застыглы пульс вады і сьлізгат лёзаў На лесу звугленых плячох Згасае нашага каханьня краявід Люіза тут знаёмае мне ўсё да сьлёз крыві Я разумею кожны знак на небе і ў мэтале Глядзі вось наш сакрэтны альфабэт схаваны У краявідзе на які спадуць і меч і гром
Пераклала з польскай мовы |