
Enter English resume of the issue
Wejscie do prezentacji numeru w jezyku polskim
Галіна Пасьвятоўская Люстра ляжу як учадзелая ад прыгажосьці свайго целая сёньня ўбачыла сябе тваімі ўласнымі вачыма адкрыла мяккі згіб пляча акругласьць змораных грудзей якія хочуць спаць і спакваля наперакор сабе спадаюць долу і ног убачыла растуліну якая ахвяруецца бязьмерна аж па няісны ўскрай аддаць усю мяне і тое па за мною што б’ецца ў кожнай кропельцы дажджу ў кожным лісточку я бачыла сябе нібыта праз шкляную шыбіну ў тваіх вачох яны глядзелі на мяне я чула твае рукі на цёплай і напятай скуры маіх сьцёгнаў слухмяная твайму загаду стаяла голая перад вялізным люстрам а потым засланіла вочы каб ня бачыць і ня чуць самотнасьці табой расквечанага майго цела
Пераклала з польскай мовы |